Суббота, 19 10 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Цыкл лекцый па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі. Лекцыя ІІІ

19-га чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягнецца цыкл адкрытых лекцый Святланы Воцінавай па старонках біяграфіі Элізы Ажэшкі «Сны самотнага дзьмухаўца». Пра Ажэшку без пафасу — як пра чалавека, а не бронзавы бюст.  

19-га чэрвеня а 18-й — лекцыя трэцяя: «Каханне першае і апошняе».  

Яна рассыпае па старонках лістоў і твораў лацінскія выразы, хоць без іх можна запраста абысціся, і насяляе творы высакароднымі лекарамі, на бюрках якіх апынаюцца падручнікі па фізіялогіі. Пазней захопіць яе і батаніка — на ўзроўні не толькі збору раслін для складання гербарыяў, але і даследавання наменклатуры і сістэматыкі. «Па-сапраўднаму глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана», — напіша яна ў аповесці «У правінцыі». Хочацца ўдакладніць: глыбокае пачуццё звычайна ад чужога вока схавана, але калі яго перажывае пісьменнік, а тым болей пісьменніца, ды яшчэ такога рамантычнага складу, то яно абавязкова праявіць сябе ў творах.

  • Фрэйд мае рацыю: жанчын прыцягваюць інтэлект і духоўнасць.
  • Што перашкодзіла шчасцю? Версіі «паводле Адлера» і «клеткі».
  • Адзін сівы і з кіем, другі малады. Госці пані Элізы 28 кастрычніка 1899 года.
  • Доказ кахання.
  • Пакуль смерць не злучыць нас…

Пра адзінае сапраўднае каханне ў жыцці Элізы Ажэшкі — праз новыя знаходкі паміж радкамі яе лістоў.  

Сустрэчы запланаваны на кожную сераду ў чэрвені і ліпені.

Залатая сярэдзіна курсу і апошняя чэрвеньская сустрэча — 26-га чэрвеня а 18-й — лекцыя чацвёртая: «Бізнес-пані».

Сачыце за падрабязнымі анонсамі на партале «Сугучча» і афіцыйнай старонцы часопіса «Маладосць»

 

 

 

Прочитано 1223 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии