Вторник, 01 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Завяршыўся першы этап інтэрактыўнага радыёконкурсу чытальнікаў «Быў. Ёсць. Буду»

  • Пятница, 09 октября 2020 12:19
  • Автор  Сугучча

Завяршыўся першы этап прыёму і разгляду матэрыялаў, дасланых для ўдзелу ў інтэрактыўным радыёконкурсе чытальнікаў «Быў. Ёсць. Буду». Творчае спаборніцтва праводзіць канал «Культура» з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і 95-годдзя Беларускага радыё. У другім этапе дэманстраваць сваё адчуванне і разуменне твораў беларускага майстра слова зможа звыш 50 чытальнікаў. 

— Дырэкцыя канала атрымала дзясяткі заявак з розных населеных пунктаў краіны, — расказаў дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок. — Удзельнікамі конкурсу пажадалі стаць прадстаўнікі творчых калектываў, аб'яднанняў па інтарэсах, прафесійныя артысты, журналісты, а таксама шматлікія аматары. Адборачны этап паказаў, што паэзію Уладзіміра Сямёнавіча ведаюць і шануюць беларусы розных узростаў. Наш конкурс дазволіў кожнаму ўдзельніку па-свойму адчуць змест вершаваных радкоў класіка, перадаць іх эмацыянальны пасыл.

Згодна з умовамі, што прапісаны ў Палажэнні, у ІІ этап конкурсу прайшло больш за паўсотні чытальнікаў, і цяпер пачалася ацэнка выкананняў прафесійным журы. У хуткім часе на сайце www.radіokultura.by і ў суполках канала ў сацыяльных сетках стартуе інтэрнэт-галасаванне за ўдзельнікаў спаборніцтва.

Імёны ўладальнікаў прызавых месцаў па дзвюх катэгорыях і чатырох узроставых групах згодна з рашэннем журы, а таксама трох пераможцаў па выніках інтэрнэт-галасавання стануць вядомыя ў пачатку лістапада. Найлепшыя чытальнікі атрымаюць падарункі ад радыёканала і будуць запрошаны на запіс святочнай перадачы да юбілею Уладзіміра Караткевіча, якая прагучыць у эфіры «Культуры» 26 лістапада, акурат у дзень нараджэння пісьменніка.

Алена Драпко

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Караткевіч у арыгінальным прачытанні

Прочитано 30 раз Последнее изменение Пятница, 09 октября 2020 12:19