Понедельник, 18 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дачка Алеся Адамовіча Наталля: Бацька быў у захапленні ад Высоцкага

«Звязда» працягвае друкаваць матэрыялы ў падтрымку адкрыцця ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна музея, прысвечанага творчасці Алеся Адамовіча. Нельга ўявіць кінатворы гэтага пісьменніка «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» без песень Уладзіміра Высоцкага, знакамітага расійскага барда, 79-годдзе якога мы адзначалі 25 студзеня. Наогул яны абодва ставіліся да тэмы вайны трапятліва. Менавіта Высоцкі напісаў да кінастужак свае самыя знакамітыя ваенныя песні — «Буслы», «Ён не вярнуўся з бою», «Сыны ідуць у бой» і іншыя. Сярод кніг, якія стаялі на палічцы ў яго маскоўскай кватэры, былі і падораныя Алесем Адамовічам «Хатынская аповесць» і «Асія. Апошні адпачынак». Дачка Алеся Адамовіча Наталля была вельмі кранутая, калі ўбачыла іх. Гэта адбылося прыкладна праз 5 гадоў пасля смерці Уладзіміра Высоцкага. Разам з бацькам яна завітала тады ў госці да Ніны Максімаўны Высоцкай — маці паэта.

Пер­шы рад: Алесь Ада­мо­віч, Ула­дзі­мір Вы­соц­кі, Ма­ры­на Ула­дзі, пер­шы спра­ва Вік­тар Ту­раў.

   Пер­шы рад: Алесь Ада­мо­віч, Ула­дзі­мір Вы­соц­кі, Ма­ры­на Ула­дзі, пер­шы спра­ва Вік­тар Ту­раў.

Наталля і зараз пад уплывам ад той ужо далёкай у часе сустрэчы. Вельмі шкадуе, што кватэра Высоцкага так і не стала музеем славутага паэта. Музей ёсць, ён знаходзіцца побач з тэатрам на Таганцы, дзе працаваў акцёр, але той аўры, ці, як модна цяпер казаць, аўтэнтыкі там няма.

— У кватэры адчуваўся дух Высоцкага, усё было працятае яго энергетыкай, — кажа Наталля. — Больш за ўсё мяне ўразіла колькасць слоўнікаў рускай мовы, якія знаходзіліся на працоўным стале ў яго кабінеце. Было бачна, як ён сур'ёзна адносіўся да сваёй творчасці, шукаў больш дакладныя, трапныя словы, якія сапраўды чаплялі. А вось быт яго мала хваляваў. Нават кніжныя шафы ў яго пакоі былі не фабрычныя, а зробленыя з не габляваных дошак. Ён атрымаў іх у падарунак. Побач са сталом вісела гітара, а на ложку ляжалі жывыя кветкі — адзінае, што нагадвала: гаспадара болей няма ў жывых.

Знаёмства з Высоцкім адбылося ў Наталлі, калі ёй было ўсяго 14 гадоў. Яна захапілася яго песнямі дзякуючы бацьку, які яшчэ да здымак фільма «Вайна пад стрэхамі» добра «падсеў» на яго творчасць. Наталля разам са стрыечнай сястрой Галінай магла гадзінамі сядзець на верандзе бабулінага дома ў Глушы і слухаць гэты хрыплы аксаміцісты голас, які нёсся з дынамікаў плёначнага магнітафона «Вясна». А яшчэ яны старанна перапісвалі тэксты ў агульныя сшыткі і завучвалі на памяць.

Высоцкі для Наталлі на той час быў нечым накшталт куміра. Некалькі разоў ёй пашчасціла бачыць яго на здымачнай пляцоўцы фільма «Вайна пад стрэхамі». Аднойчы ёй нават дазволілі пасядзець у цёмнай зале гукацэха, дзе яна, затаіўшы дыханне, назірала, як каля мікрафона спявае Высоцкі. Прэм'ера дылогіі адбылася ў мінскім Доме кіно (на той час ён знаходзіўся ў будынку Чырвонага касцёла) у 1971 годзе. І больш за ўсё ўзрушыла, што песні Высоцкага прагучалі не ў аўтарскім выкананні — іх праспяваў Уладзімір Макараў. Рэжысёр фільма Віктар Тураў расказваў, як шмат трэба было прыкласці намаганняў, каб пасля вярнуць у кінастужкі голас Высоцкага.

Дзякуючы Алесю Адамовічу захаваліся кадры аматарскай здымкі Уладзіміра Высоцкага і Марыны Уладзі, калі яны ў жніўні 1969 года гасцявалі ў здымачнай групы ў Гродзенскай вобласці, — там стваралася кінастужка «Сыны ідуць у бой». На жаль, без гуку, бо кінакамера «Кварц» мела вельмі сціплыя магчымасці. Потым была сустрэча на кватэры Віктара Турава, дзе Наталля разам з бацькам прэзентавалі гэты невялічкі фільм. Наталля вельмі ганарылася, што ёй выпала магчымасць кіраваць кінапраектарам. Але Марына Уладзі і Уладзімір Высоцкі больш глядзелі адно на аднаго, чым на экран. Яны не хавалі сваё каханне ад іншых. Пасля вячэры Высоцкі спяваў свае старыя і новыя песні. Ён якраз напісаў тэксты да фільма «Як цар Пётр арапа жаніў». Менавіта ў той вечар Алесь Адамовіч і падарыў яму свае кніжкі.

А яшчэ Наталлі пашчасціла пабываць амаль на ўсіх спектаклях з удзелам Высоцкага. «Не бачыла толькі «10 дзён, якія скаланулі свет», — удакладняе яна. — А вось «Гамлета» глядзелі са стрыечнай сястрой з нейкага балкончыка, перагнуўшыся цераз парэнчы. Народу было зашмат.» На адзін спектакль Наталлю правёў нават сам Высоцкі. Прычым са службовага ўвахода. Білетаў не было, і Юрый Любімаў, з якім вельмі сябраваў Алесь Адамовіч, зрабіў прыемны падарунак яго дачцэ. Наталля ўспамінае, як падчас гастроляў папулярнага маскоўскага тэатра ў Мінску ў чэрвені 1979 года вядомы рэжысёр завітаў разам са сваёй маладой жонкай да іх у госці. Візіт быў нечаканы, але вельмі прыемны.

Нагадваем, што дабрачынны рахунак для збору сродкаў на рэканструкцыю гістарычнага будынка пад музей Алеся Адамовіча адкрыты пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама р/р 3642129272326 у філіяле 703 ААТ «АБ Беларусбанк», код 760 г. Бабруйск, УНП 701226324. Прызначэнне плацяжу «Для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў пасёлку Глуша пад музей А. Адамовіча». Увага!Указанне назначэння плацяжу прынцыповае! Гэты доўгі сказ абавязкова павінен быць пазначаны на банкаўскім дакуменце.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Крынiца: Звязда

Прочитано 564 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии