Среда, 03 03 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Далягляды»: туркменскія старонкі  

  • Понедельник, 25 января 2021 14:22

Вярнуўшыся «да жыцця» ў 2019 годзе, альманах замежнай літаратуры на беларускай мове «Далягляды» (выдаўцом яго па замове і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выступіла выдавецтва «Мастацкая літаратура») сістэмна звяртае ўвагу на туркменскую нацыянальную літаратуру. Вось і ў выпуску за 2021 год прадстаўлены апавяданні туркменскіх празаікаў. 

Гэтым разам, у 2021 годзе (цяпер альманах выпушчаны Выдавецкім домам «Звязда»),  укладальнікі ўвялі ў зборнік апавяданні Бягуль АНАБАЕВАЙ «Лагода», Джумагельды МУЛКІЕВА «На цягніку» і «На самалёце», а таксама апавяданне Мердана БАЯДАВА «Сапбы па мянушцы Голуб».  

А ў 2020 годзе «Далягляды» прадставілі творы Джумы ХУДАЙГУЛЫЕВА «Хачу спяваць!», Джумагельды МУЛКІЕВА «Доўгачаканы ордэн», МАКСАТА «Зацьменне напалову», Камека КУЛІЕВА «Танец «Карсакы», Сейрана АТУЗАВА «Bonjour!», Какамурата АТАЕВА «Сякера».

У выпуску за 2019 год з Туркменістанам літаратурным беларускія чытачы пазнаёміліся праз апавяданні Атаджана ТАГАНА «Цягнік праходзіць» і Максата БЯШЫМАВА «Свята» і «Перакуленае неба». Выходзіць, што за тры гады ў «Даляглядах» прадстаўлены дзевяць сучасных туркменскіх празаікаў розных пакаленняў з 13 апавяданнямі ў перакладзе на беларускую мову. Фактычна – невялікая анталогія сучаснага туркменскага апавядання.

У свой час «Мастацкая літаратура», «Юнацтва» выпускалі тры перакладных альманахі – «Далягляды», «Братэрства», «Ветразь». З пачаткам 1990-х і развалам Савецкага Саюза і развалам традыцыйнай савецкай сістэмы кнігавыдання яны зніклі з кнігавыдавецкай прасторы. Зараз вось «Далягляды» узноўлены. Будзем спадзявацца, што не толькі на тры гады.

Калі зазіраць у гісторыю «туркменскіх старонак» у альманахах «Далягляды», «Братэрства», «Ветразь», то варта заўважыць, што раней у перакладах на беларускую мову былі надрукаваны паэтычныя і празаічныя творы Керыма Курбанняпесава, Амандурды Джанмурадава, Касыма Нурбадава,  Курбана Чаліева і іншых туркменскіх пісьменнікаў.

Кастусь Лешніца

 

 

Прочитано 627 раз