Понедельник, 18 06 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Румыніі ў Беларусі Віярэл Машану распавёў аб беларуска-румынскім гуманітарным супрацоўніцтве

  • Среда, 21 Февраль 2018 19:14
  • Автор  Созвучие

Карэспандэнт «Звязды» Аксана Яноўская з'ездзіла на экскурсію «Па мясцінах Дуніна-Марцінкевіча», якую арганізавала кампанія «Куфэрак падарожжаў». У турыстычнай групе быў і Надзвычайны і паўнамоцны пасол Румыніі ў Беларусі Віярэл Машану з жонкай.

Трэба сказаць, у сям'і Машану ўжо стала традыцыяй адзначаць дзень устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Румыніяй і Беларуссю (14 лютага) падарожжамі па нашай краіне. У мінулым годзе сям'я пасла наведала музей Хаіма Суціна ў Смілавічах.

У дарозе журналіст скарысталася магчымасцю пагаварыць з паслом аб румынска-беларускім гуманітарным супрацоўніцтве.

– Нам вельмі цікавыя такія праекты, у якіх магчымы ўдзел двух бакоў. Магу сказаць, што Дзяржаўная акадэмія музыкі, Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі, Цэнтр Марка Шагала ў Віцебску, Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, Музей гісторыі Мінска, галерэя Міхаіла Савіцкага, Белдзяржфілармонія і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» нашы добрыя партнёры, – падзяліўся Віярэл Машану. – Мы ганарымся супрацоўніцтвам у галіне літаратуры. Упершыню ў вашай краіне быў выдадзены зборнік вершаў румынскага нацыянальнага паэта Міхая Эмінэску на беларускай мове, а часопіс «Полымя» прысвяціў леташні лістападаўскі нумар сучасным румынскім паэтам і празаікам.

Цяпер мы рыхтуемся ўпершыню ўзяць удзел у Міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску. Наша Пасольства ў асноўным экспануе кнігі па мастацтве і музыцы. Жамчужынамі экспазіцыі будуць калекцыі кніг, прысвечаных даследаванню творчасці сусветна вядомага скульптара румынскага паходжання Канстанціна Брынкуша; нотныя сшыткі класіка румынскай кампазітарскай школы, аднаго з найбуйнейшых музыкаў першай паловы XX стагоддзя, Джорджэ Энэску; а таксама паэзія румынскага нацыянальнага паэта Міхая Эмінэску у перакладзе на беларускую мову. Падчас працы выставы мы запросім усіх наведвальнікаў на свята Мэрцышор, якое ўнесена ў спіс аб'ектаў культурнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Мэрцышор  гэта самабытная народная традыцыя, якая ў розных інтэрпрэтацыях аб'ядноўвае добрую палову ўсяго балканскага свету. У першы дзень вясны мініяцюрныя чырвона-белыя бутаньеркі дораць адзін аднаму жыхары гэтых краін, а мы з задавальненнем уключым у гэтае кола і беларусаў.

Нагадаем, ХХV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адбудзецца ў Мінску з 28 лютага па 4 сакавіка. Ганаровым госцем стане Сербія, цэнтральным экспанентам - Казахстан. Выстава будзе размяшчацца ў адміністрацыйным комплексе па прасп. Пераможцаў, 14. Падчас выставы пройдзе IV Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час".

Крыніца: zviazda.by

 

 

 

Прочитано 160 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии