Суббота, 23 09 2017
Войти Регистрация

Войти в аккаунт

Логин *
Пароль *
Запомнить меня

Создать аккаунт

Обязательные поля помечены звездочкой (*).
Имя *
Логин *
Пароль *
Подтверждение пароля *
Email *
Подтверждение email *
Защита от ботов *

Давід Шуб: радзіма – Пастаўшчына

  • Среда, 13 сентября 2017 09:37

Сёння, 13 верасня, спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Давіда Шуба, яўрэйскага публіцыста, пісьменніка, грамадскага дзеяча. Не ведаю, ці ўспомняць яго на Пастаўшчыне, дзе ён і нарадзіўся 13 верасня 1887 года, але ж мы давайце згадаем…

Пісаў літаратар на трох мовах – рускай, англійскай і ідзіш. Першыя крокі сур’ёзнай адукацыі атрымаў у Віленскай гімназіі. У 1902 годзе 15-гадовым хлапчуком уступіў у арганізацыю навучэнцаў “Школа барацьбы”. А ў 1903, хаваючыся ад арышта, эміграваў у Злучаныя Штаты Амерыкі. Працаваў рабочым на мэблевай фабрыцы. Уступіў у Таварыства рускіх сацыял-дэмакратаў у Нью-Ёрку.

Пад уплывам рэвалюцыі 1905 года прыняў рашэнне вярнуцца ў Расію. На караблі для перавозкі скаціны патрапіў у Вялікабрытанію. Затым – у Францыю і Швейцарыю. У Жэневе пазнаёміўся з У. І. Леніным. Але да бальшавіцкай практыкі рэвалюцыйнай барацьбы не схіліўся. Перабраўшыся ў Расійскую імперыю, удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях у Літве. У 1906 годзе быў арыштаваны. І быў накіраваны на вайсковую службу ў Іркуцк. Там уступіў у мясцовую арганізацыю РСДРП. Ізноў патрапіў пад пагрозу арышта. Эміграваў з Расіі. У пачатку 1908 года вярнуўся ў ЗША. Ізноў працаваў рабочым. З 1910 года стаў прафесійным журналістам. Пісаў артыкулы для сацыялістычных выданняў. У 1913 – 1919 гады быў галоўным рэдактарам прафсаюзнага выдання “Найе Пост”.

Кастрычніцкую рэвалюцыю не прыняў. Быў блізкім да правых меншавікоў і эсэраў. У час эміграцыі пасябраваў з А. Керанскім, М. Алданавым, А. Аргуновым і іншымі рускімі лібераламі. У 1924 – 1972 гады – пастаянны супрацоўнік газеты “Форверст”. Быў віцэ-прэзідэнтам таварыства сяброў “Нового журнала”.

Многія з артыкулаў нашага зямляка ўвайшлі ў яго кнігу “Палітычныя дзеячы Расіі 1850 – 1920-х гадоў”. Фактычна так ці іначай Д. Шуб аказаў уплывы на наступныя пакаленні саветолагаў. Дасведчанасць нашага зямляка ў рускіх, расійскіх справах лічылася ўзорнай. Самай папулярнай была кніга Д. Шуба “Ленін. Біяграфія” (1928 – на ідзішы; 1948 год – пашыранае англійскае выданне). Між іншым, гэтая кніга была перакладзена на дзясяткі моў. У 1968 годзе ў Мехіка выйшаў двухтомнік артыкулаў, нарысаў Д. Шубы “Грамадскія мысляры і барацьбіты. Крытычныя эсэ”.

Памёр Давід Натанавіч у 1973 годзе. Журналістыкай займаліся і яго сыны: Барыс Шуб (1912 – 1965) і Анатоль Шуб (1928 – 2006). Дарэчы, Анатоль працаваў маскоўскім карэспандэнтам славутай газеты “Вашынгтон пост”.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 46 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии