Вторник, 01 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Сонца чувашскай паэзіі

  • Пятница, 22 мая 2020 19:03
  • Автор  Сугучча

У «Мастацкай літаратуры» выходзіць новая кніга серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі».

Ужо сваю вагу і аўтарытэт набыла серыя кніг перакладаў паэзіі з іншых нацыянальных літаратур – «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Свет пабачылі пяць вершаваных зборнікаў: народнага пісьменніка Удмурціі Вячаслава Ар-Сяргі, народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна, калектыўны зборнік, які прадставіў 14 нацыянальных літаратур Расіі (і творы 18-ці аўтараў), – «Карэнні сілу берагуць», чачэнскага паэта Адама Ахматукаева, народнага паэта Чувашыі Валеры Тургая. Перакладчыкі на беларускую мову – Віктар Гардзей, Мікола Мятліцкі, Віктар Шніп, Міхась Пазнякоў.

І вось падрыхтавана да друку яшчэ адна кніга. На гэты раз – творы чувашскага паэта. Мішы Сеспель – легенда нацыянальнай паэзіі. Хаця і пражыў усяго 22 гады, пакінуўшы пасля сябе некалькі дзесяткаў вершаў, ён пакінуў яркі след у літаратуры – і стаў класікам на ўсю гісторыю чувашскага народа…

Цікавай падаецца біяграфія пісьменніка, якая ўмясцілася ў яго кароткае жыццё. Нарадзіўся паэт у вёсцы Казакасы Казанскай губерні. У Цывільскім павеце. 16 лістапада 1899 года. Пра бацькоў Мішы вядома наступнае. Бацька – Кузьма Фёдаравіч – ў 1911 годзе ў п’янай бойцы засек свайго старэйшага брата. Быў высланы на катаргу. Маці – Агаф’я Мікалаеўна. Закончыўшы чатыры класы Шыхазанаўскай узорнай школы, Мішы працаваў перапісчыкам у валасным упраўленні. Калі пачалася Першая сусветная вайна, будучы паэт завербаваўся ў войска. Спярша служыў пісарам у штабе палка, затым – на санітарным цягніку. У 1916 годзе быў паранены і пасля лячэння дэмабілізаваны. Вярнуўся дахаты.

У 1917 годзе паступіў у настаўніцкую семінарыю ў Цецюшах. Гэта – у Татарстане. Пасля вучыўся некаторы час у Маскве на курсах агітатараў і прапагандыстаў. У 1918 годзе ўступіў у РКП (б). Як толькі ўтварылі Чувашскую аўтаномную вобласць, М. Сеспеля, на той час – работніка Чувашскага абкама Расійскага Камуністычнага Саюза моладзі, выбіраюць старшынёю рэвалюцыйнага трыбунала Чувашскай аўтаномнай вобласці. Прынцыповасць паэта, яго грамадзянская свядомасць, рэвалюцыйная бескампраміснасць многім зрабілася недаспадобы. Мішы быў перакананы, што партнаменклатура не павінна жыць у раскошы, не мае права прысвойваць сабе чужыя кватэры, прысвойваць канфіскаваную маёмасць і г.д. Фактычна паэт, зусім юны рэвалюцыянер стаў першым «галоўным пракуром» на тэрыторыі новага нацыянальна-тэрытарыяльнага раёна. І ворагі не прымусілі сябе доўга чакаць. 27 снежня 1920 года Мішы Сеспель па абвінавачванню ў падпале дома, дзе размяшчаўся аддзел юстыцыі, быў арыштаваны. З турмы яго выпусцілі 7 лютага 1921 года. Магчыма, гэта сітуацыя яшчэ болей пагоршыла фізічны стан літаратара.

Увесну з-за хваробы паэт адправіўся ў санаторый ў Еўпаторыю. Пасля лячэння малады чалавек адправіўся ва Украіну, дзе меркаваў паступіць у Кіеўскую мастацкую школу. Але быў прызваны ў Чырвоную Армію. Але хвароба абвастрылася – і праз некаторы час яго камісавалі. Так і застаўся жыць і працаваць чувашскі паэт у Чарнігаўскай вобласці, у павятовым зямельным аддзеле Асцёрскага павятовага выканкама. Новую эканамічную палітыку Мішы Сеспель з-за сваёй паслядоўнай прынцыповасці, некаторай прамалінейнасці не прыняў. Акрамя развіцця сухотаў стаў пагаршацца зрок. На працы 15 чэрвеня 1922 года ў Мішы Сеспеля здарыўся канфлікт з начальнікам – паэт самавольна выдаў 8 пудоў жыта двум сем’ям уцекачоў з Херсонскай вобласці. У гэты ж дзень вечарам Мішы павесіўся на дрэве ў садзе. Вось такі лёс у Мішы Сеспеля, які не здолеў разабрацца ў часе, а можа быць у нечым апярэджваў яго, праяўляючы юначы максімалізм.

Першы зборнік вершаў М. Сеспеля, складзены з вершаў, якія пабачылі свет у перыёдыцы, быў надрукаваны ў 1927 годзе. І ўжо другім стаў лёс чувашскага юнака як Паэта, матывы творчасці якога, невялікая колькасна паэтычная спадчына якога, сам прыклад прынцыповасці захапілі маладых чувашскіх творцаў, якія пачалі лічыць за гонар быць паслядоўнікамі Мішы Сеспеля. Яго паэзія і сёння, у наш, далёкі, здавалася б, ад паэзіі час, захапляе і прыцягвае ўсё новых і новых руплівых майстроў мастацкага слова. А ў Чабаксарах, Чувашыі, і на Чарнігаўшчыне, і ў Асцёры, ушаноўваюць імя Мішы Сеспеля – родная вёска названа імем паэта; музеі паэта, літаратурна-краязнаўчыя музейныя куточкі ў знак яго памяці ёсць у Чабаксарах і вёсцы Сеспель, ва Украіне – у Асцёры, а яшчэ ў Татарстане… Вершы чувашскага паэта перакладзены на 56 (!) моў народаў свету. А зараз вось, дзякуючы лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколу Мятліцкаму як перакладчыку, дзякуючы народнаму паэту Чувашыі Валеры Тургаю, які кансультаваў у збіранні гэтай кнігі, да чытача прыходзіць і беларускі зборнік Мішы Сеспеля.

Нагадаем, што гэта ўжо другая чувашскяа кніга ў серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі». Першынцам быў зборнік Валеры Тургая. Будзем спадзявацца, што і ў наш няпросты час прастора беларуска-чувашскага літаратурнага пабрацімства будзе шырыцца і развівацца. Мікола Мятліцкі ўжо распачаў працу над перакладам зборніка вершаў народнага паэта Чувашыі Юрыя Семяндэра. Таксама – для серыі «Сябрына: паэзія народаў Расіі».

Алесь Карлюкевіч

 

Прочитано 135 раз