Вторник, 01 12 2020
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Подкатегории

Блог Юлии Алейченко (29)

Юлия Алейченко — литературовед, поэт, переводчик, главный редактор журнала «Нёман».

 

Просмотр материалов ...

Блог Алексея Чероты (2)

Алексей Иванович Черота — главный редактор газеты «Літаратура і мастацтва».

Просмотр материалов ...
Шукаючы многія гады памяткі па літаратурным краязнаўстве Пухавіччыны, часта сутыкаюся з людзьмі, якія вандравалі па нашай старонцы, звязаны з ёю праз блізкіх родзічаў. Так аднойчы краязнаўца і пісьменнік Анатоль Васільевіч Статкевіч-Чабаганаў пазнаёміў мяне з масквічом Аляксандрам Закатавым. Спярша прадстаўлю гэтага цікавага і неардынарнага чалавека… Аляксандр Мікалаевіч Закатаў – гісторык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Маскве ў 1972 годзе. Нашчадак старадаўняга рода праваслаўных святароў Закатавых і Страхавых. Унук славутага савецкага вучонага-геадэзіста, доктара тэхнічных навук П. Закатава (1907 – 1977). Аляксандр закончыў…
На Гродзеншчыне традыцыйна працаваў і працуе вялікі атрад краязнаўцаў – даследчыкаў мінуўшчыны. Летапіс Слонімшчыны справамі па зборы экспанатаў, арганізацыі музейнага асяроддзя, выступленнямі ў друку стваралі легендарны расійскі (царскага часу!) вайсковец Іосіф Стаброўскі, а ў 1930-1940-я гады – Сяргей Новік-Пяюн, у наш час – Сяргей Чыгрын. А Лідчына краязнаўчая – гэта Станіслаў Суднік, Алесь Жалкоўскі, Анатоль Кулеш. У летапіс іншых старонак, іншых гарадзенскіх куточкаў, самога Гродна свой плён унеслі Аляксей Пяткевіч, Алесь Белакоз, Алесь Жалкоўскі, Святлана Кошур, Тамара Вяршыцкая… І сярод…
Лепей позна, чым ніколі. Захацелася і мне пасля ўважлівага перачытвання выказацца пра зборнік Насты Кудасавай “Маё невымаўля”. Як і ўся творчасць паэткі, “Невымаўля” народжанае ў выніку магічнага акту. Падкрэслівае гэта і лірычная гераіня, называючы сябе варажбіткай, завеяй, Ліліт... Абсалютна магічныя, тактыльныя адносіны аўтаркі да твора: як жукамі-караедамі словы пад карой свярбяць, павучынай абэцэдаю тчэцца вершавая бязь Як вядома, многія замовы, мантры заснаваныя менавіта на рытмічным суладдзі, ураўнаважаным паўтарэнні пэўных гукаў. Гэтак жа вялікае значэнне мае гукапіс у вершах Насты Кудасавай.…
Так, багаты наш Пухавіцкі край на цікавыя паселішчы. Ёсць і Блужа, і Дукора, і Шацк, і Пухавічы, і Зацітава Слабада, і Турын… Шмат адметнасцяў у нашым краі. І, відаць, здаўна Пухавіччына прыцягвала да сябе літаратараў, мастакоў. Роднай нашу старонку лічылі народны паэт Беларусі Якуб Колас, народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў… Надзвычай цёпла і прыязна згадвалі пра Турын і Шацк, Рудзенск і Тальку празаікі, паэты Янка Маўр, Мікола Вяршынін, Алесь Пісьмянкоў… Сярод тых, хто з года ў год на сустрэчы з…
У каждой реки – своя биография. И не только гидрономическая. Но и историческая, художественная и литературная. Как и у Щары… Щара Река эта протекает в Брестской и Гродненской областях. Длина – 350 км. Редкий путешественник из Минска в Брест не знает, не помнит встречу с ней… Вытекает Щара из Колдычевского озера, начиная свою биографию с Барановичского края. За 15 км севернее от самих Баранович. Сначала путь свой держит на юг. В среднем течении поворачивает на запад, а затем на северо-запад.…
Аляксандра Антонава, якая нарадзілася ў 1932 годзе ў Лавозеры Мурманскай вобласці (Расія), з’яўляецца перакладчыцай урыўка з прадмовы Францішка Скарыны да кнігі “Юдзіф” на саамскую мову. Чатыры разы гэты пераклад змяшчаўся ў зборніку “Францыск Скарына на мовах народаў свету” (2015, 2016, 2018, 2019 гады). Кароткі артыкул пра гэтую саамскую пісьменніцу, перакладчыцу, педагога ўвайшоў у беларускую энцыклапедыю “Францыск Скарына”. Але ж хацелася б расказаць пра гэтую асветніцу, ужо і блізкую да беларускай тэмы, болей падрабязна. Спадарыня Аляксандра закончыла ў 1956 годзе Ленінградскі…
Ёсць мастакі, якія сціпла працуюць, ствараючы пэўнае адлюстраванне свету, якое з часам становіцца з’явай, выносіць абраныя ім сюжэты на шырокае асэнсаванне. Такім творцам мне асабіста бачыцца і мінскі жывапісец Юрый Крупянкоў. Вось зараз, углядаючыся ў цыкл яго паштовак «Яўрэйскае мястэчка: настальгія пра будучыню», выдадзеных у адным камплекце з 18 рэпрадукцый, у чарговы раз пераконваюся ў правільнасці такой думкі. З прадмовай да каталога ці камплекта выступае Міхаіл Кемераў, які піша: «Цяжка прадставіць сабе сучасную Беларусь яўрэйскай спадчыны. Да пачатку Другой сусветнай…
В Минске увидел свет альбом графических работ Галины Худницкой, посвященных пушкинским местам. Галина Худницкая – уроженка Полоцка. Окончила художественно-графический факультет Витебского государственного педагогического института имени С. М. Кирова. Занимается профессионально живописью на ткани и батиком. Пишет на ткани в жанре пейзажа, натюрморта. Отдельное направление росписи по ткани – создание уникальных аксессуаров (платков, шарфов, палантинов), по сложности исполнения не уступающих картинам. Почти десять лет работает в технике сухой пастели. Разрабатывает несколько графических серий. В «пушкинскую» серию входит более 70 работ. Это…
Сярод пухавіцкіх літаратурна-мастацкіх паселішчаў, тых вёсак, мястэчак, якія звязаны з гісторыяй беларускай літаратуры, слаўнымі ўраджэнцамі Пухавіччыны, якія здзейсніліся як паэты, празаікі, большую вядомасць маюць Дукора, Рудзенск, Пухавічы, Шацк. А вось Дубраўка не на слыху ў гэтым плане. Але ж і тут адбываюцца дзействы, якія з часам стануць гісторыяй літаратурнага краязнаўства Пухавіцкага раёна. Зусім нядаўна ў Дубраўскай сярэдняй школе прайшла імпрэза ў гонар украінскай пісьменніцы Лесі Украінкі. Да школьнікаў і настаўнікаў завіталі саветнік-пасланнік Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Урублеўскі і…
З Міра да Нясвіжа, куды паспрабуем выправіцца ў чарговую літаратурна-краязнаўчую вандроўку, – усяго нічога: 31 кіламетр. Вось і будзе нагода вяртацца з экскурсіі па палацаваму комплексу «Мірскі замак», накіруйцеся ў Нясвіж. Зусім блізка… Ужо самі вуліцы гавораць пра «літаратурны характар» старадаўняга месца. Мяркуйце самі: гарадская тапаніміка звязана тут з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа (да вуліц можна дадаць яшчэ і завулкі, якія названы ў гонар народных песняроў Беларусі), Францыска Скарыны і М.А. Някрасава, Адама Міцкевіча і У.У. Маякоўскага, Максіма…
Лялькі, ювелірныя вырабы, графічныя работы – усё гэта і складае мастацкі свет Марыны Капілавай, кожная сустрэча з працамі якой захапляе, штурхае да многіх разваг. Як і вось гэты цыкл – 31 графічны ліст з серыі «Алфавіт». Невялікія памерам рэпрадукцыі сабраны ў каталогу і аддрукаваны ў колькасці 300 экзэмпляраў. Поруч з кожнай літарай – вобраз старасвецкага чалавечка. Магчыма, з якога-небудзь старадаўняга часу. Мо з шаснаццатага ці сямнаццатага стагоддзя..? Мо з Італіі ці Іспаніі альбо з якой іншай еўрапейскай краіны… Строгія чорныя…
Вольга Гапеева. Кэмэл-трэвэл. Мінск, «Галіяфы», 2019. Я не ведаю, ці звярталася Вольга Гапеева да псіхааналітыка. Магчыма, яна, як і многія ўдумлівыя пісьменнікі, сама сабе псіхааналітык. Але і яе папярэдняя творчасць, і свежы раман «Кэмэл-трэвэл» яскрава сведчаць пра тое, што аўтарка глыбока задумваецца пра ўплыў грамадства на фарміраванне нашай псіхікі, комплексаў, уяўленняў, поглядаў. Адкрыта пазіцыянуе права жанчыны самой вызначаць уласны жыццёвы шлях і межы дазволенага. Новая кніга, думаецца мне, названая раманам вельмі ўмоўна і метафарычна. Не, безумоўна, у ёй ёсць лірычная…
Здараецца, што ў жыцці чалавека галоўным складнікам яго біяграфіі з’яўляецца пэўны эпізод, які займае зусім няшмат часу. А далей чалавек жыве ўспамінамі пра тое важнае здарэнне, той важны адрэзак часу, які спраектаваў яго біяграфію на ўсё астатняе жыццё. І ўжо, здаецца, нічым болей яркім і не вызначаецца яго жыццё... У біяграфіі ўраджэнца Гомеля Якава Аляксандравіча Пеўзнера (Хацкелевіча) (нар.15 студзеня 1914 года), сапраўды, быў такі яркі эпізод, якога хапіла б і на некалькі жыццяў. Дакументальныя крыніцы пра яго сведчаць досыць лаканічна:…
У мінскіх кінатэатрах – чарговы пракат фільма Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», уганараванага дыпломам Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на «Лістападзе» і прызам за лепшую рэжысуру кінафестывалю Artdocfest (2019). Балюча актуальнага тым, што галоўнага героя фільма ўжо няма з намі. Мастак Захар Кудзін, які граў самога сябе, скончыў жыццё самагубствам за пару дзён да новага, 2020-га года… І вось у чым феномен прагляду карціны зараз: з’яўляючыся ў чымсьці злавесным прароцтвам (бо непрыняцце вольнага мастацтва грамадствам – адзін з ключавых момантаў фільму, ды…
Пра кнігу Людмілы Сіньковай «Беларуская звышлітаратура» (Мн., «Кнігазбор», 2019). Літаратуразнаўства павінна быць і займальным у тым ліку. Каб у нашым «дзіджытал»-свеце патлумачыць, што ёсць чорным і белым; на якія прынады ловяць «масавыя» пісьменнікі і выдаўцы наіўных чытачоў; каб зрабіць свет айчыннага прыгожага пісьменства зразумелым, а галоўнае –прывабным. Але сыходзіць пры гэтым трэба, безумоўна, з пазіцый строга прафесійных, дзейнічаць у межах актуальных навуковых стратэгій. З вялікім поспехам гэта атрымліваецца ў Людмілы Сіньковай. У якасці пацверджання – яе новая кніга з інтрыгоўнай…